Новости

Бібліятэка ЕГУ запрашае на выставу да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Бібліятэка ЕГУ запрашае на выставу да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
от Tatsiana Babich - Wednesday, 1 March 2017, 07:49
 

Бібліятэка ЕГУ ў супрацы з Таварыствам беларускай культуры ў Літве запрашае ўсіх на выставу «Пяцісотгоднасць: Топ-50 беларускіх кніг», прымеркаваную да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Спіс самых важных за ўсе пяць стагоддзяў кніг, якія істотна паўплыўвалі на развіццё беларускай нацыі і дзяржаўнасці, склала кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Прапануем вам нанова (ці ўпершыню) адкрыць для сябе самыя знакавыя беларускія кнігі.

Выстава ладзіцца ў межах падрыхтоўкі да студэнцкай канферэнцыі «Еўропа-2017. Ад друкаванага слова да ведаў: лакальныя традыцыі і глабальны пераход», якая адбудзецца 6-7 траўня ў ЕГУ.