Новости

Запрашаем на спектакль па матывах драмы Францішка Аляхновіча „Цень думкі нашай“

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Запрашаем на спектакль па матывах драмы Францішка Аляхновіча „Цень думкі нашай“
от Tatsiana Babich - Monday, 6 March 2017, 15:25
 

9 сакавіка 2017 года ў дзень нараджэння Францішка Аляхновіча адбудзецца паказ спектакля па матывах яго драмы „Цень думкі нашай“, які з’яўляецца дыпломнай працай выпускніцы рэжысёрскага аддзелу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ніны Абуховай. У пастаноўцы задзейнічаны акторы Віцебскага абласнога драматычнага тэатра: Наталля Аладка, Генадзь Гайдук, Ульяна Ацясава, Раман Салаўёў.

Сам Ф. Аляхновіч у 1926 г. быў першым загадчыкам літаратурнай часткі віцебскага тэатра. Яго аповесьць „У кіпцюрох ГПУ“ - першы твор сусьветнай літаратуры, які апісвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры. За савецкім часам імя драматурга было забаронена і вернута беларускай гісторыі толькі з распадам СССР. Таму адна з галоўных задач мерапрыемства – звярнуць увагу грамадскасці на імя драматурга і яго творчасць і спрычыніцца да яго вяртання ў беларускую культуру.

Паказ спектакля адбудзецца ў Доме нацыянальных згуртаванняў па адрасе Раўгіклас 25, Вільня (Raugyklos 25 Vilnius).
Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

Арганізатары:
- Таварыства беларускай культуры ў Літве.
- Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа (Віцебск, Беларусь).