Новости

Беларускі кнігаабмен у бібліятэцы ЕГУ: запрашаем далучацца!

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Беларускі кнігаабмен у бібліятэцы ЕГУ: запрашаем далучацца!
от Tatsiana Babich - Thursday, 30 March 2017, 07:45
 

У гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Бібліятэка ЕГУ запрашае студэнтаў, выкладнікаў і супрацоўнікаў ЕГУ далучыцца да чытання кніг па-беларуску.

Мы падабралі для вас і выставілі на асобную паліцу мастацкую літаратуру па-беларуску, якая ёсць у фондзе бібліятэкі ЕГУ (гл. спіс). Гэтыя кнігі выдаюцца на рукі на 2 тыдні, запрашаем іх браць і чытаць!

Таксама запрашаем усіх аматараў прыгожага пісьменства далучацца да акцыі! Прынцып просты: гэта будзе працаваць як своеасаблівы ўнутрыЕГУшны кнігаабмен. Вы прыносіце кнігі па-беларуску, якімі хацелі б падзяліцца з іншымі, мы часова ўносім іх у бібліятэчны каталог, тым самым ствараем магчымасць іншым чальцам супольнасці ЕГУ браць гэтыя кнігі на 2 тыдні і чытаць іх. Асноўная ўмова: кніга павінная быць на беларускай мове (няйстотна, пераклад ці арыгінальны твор) і вартая прачытання, на вашую думку.

Некаторыя выкладнікі і супрацоўнікі ўжо далучылі свае кнігі да гэтае выставы. Спіс кніг, часова ўнесеных у фонд бібліятэкі

Сачыце за зменамі, гэты спіс можа ўвесь час папаўняцца! Чым больш супольнасць ЕГУ прынясе кніг у наш “кнігаабмен”, тым большы шанец, што кожны знойдзе для сябе тое, што яшчэ не чытаў, але хацеў бы пачытаць.