Новости

Унікальная магчымасць пабачыць кнігі Скарыны ў арыгінале

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Унікальная магчымасць пабачыць кнігі Скарыны ў арыгінале
от Tatsiana Babich - Friday, 7 April 2017, 07:07
 

Увага! Не прапусціце ўнікальную магчымасць пабачыць кнігі Скарыны ў арыгінале!

12 красавіка а 16:00 ў Бібліятэцы Урублеўскіх у Вільні (Žygimantų g. 1) адкрыецца выстава “Pranciškaus Skorinos Rusėniškajai Biblijai – 500” (“Бібліі рускай” Францыска Скарыны – 500). Адзін з найбольш істотных экспанатаў выставы – выдадзеная Францыскам Скарынам у Празе ў 1517–1520 гг. “Біблія руска” – будзе прывезены з Нямеччыны, з г. Гёрліц. “Біблія руска” будзе экспанавацца ў Бібліятэцы Урублеўскіх толькі адзін тыдзень!

На выставе таксама будуць паказаныя выданні, дакументы і іх лічбавыя копіі, якія апавядаюць пра Скарыну, яго жыццёвы і творчы шлях, а таксама пра яго эпоху. Гэтыя выданні захоўваюцца ў розных установах Літвы, Беларусі, Чэхіі, Нямеччыны ды іншых краін. Выстава будзе працаваць да 30 мая.

“Біблію руску” Скарына выдаваў у Празе асобнымі кнігамі. Непераплеценыя экзэмпляры патраплялі ў ВКЛ і распаўсюджваліся сярод насельнікаў. Частка кніг засталася ў Чэхіі, частка патрапіла ў Нямеччыну, Польшчу, Масковію ды іншыя краіны, дзе жылі славяне і дзе гэтыя кнігі былі патрэбныя для літургічных ці адукацыйных мэтаў. У розных бібліятэках Еўропы засталіся паасобныя кнігі “Бібліі рускай” (напрыклад, “Кніга лічбаў” захоўваецца ў Бібліятэцы Урублеўскіх). Экзэмпляр з Гёрліца ўнікальны тым, што ў ім у адну кнігу пераплеценыя фактычна ўсе часткі Святога Пісьма, выдадзеныя Скарынам у Празе. Такога выдання няма ні ў воднай бібліятэцы свету.

Больш падрабязна пра выставу чытайце тут (па-літоўску).