Новости

Прэмія за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2015-2016 гг.

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Прэмія за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2015-2016 гг.
от Tatsiana Babich - Friday, 7 April 2017, 15:38
 

Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя студэнцкія працы, заснаваная пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Беларускага калегіума.

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі калегіум абвяшчаюць конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 гг. па беларускай тэматыцы. Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і навуковую працу, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых працаў.

Заклікаем аўтараў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў намінаваць лепшыя студэнцкія працы і, такім чынам, паспрыяць вызначэнню лепшых студэнцкіх дасягненняў у сацыяльных і гуманітарных навуках.

Прэмія будзе нададзеная ў трох намінацыях: лепшая магістарская праца, лепшая бакалаўрская праца, лепшая творчая праца. Намінаваць можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Для гэтага аўтарам трэба даслаць на адрас premija@palityka.org працу і дадатковую інфармацыю. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.

Прапановы прымаюцца да 20 мая 2017 года. Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду. Урачыстае ўручэнне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасня 2017 года.

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертнай рады, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін на аснове ананімнага галасавання.

Спасылка на старонку Кангрэса