Новости

Бясплатная экскурсія "Па сцяжынах беларускіх віленчанак"

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Бясплатная экскурсія "Па сцяжынах беларускіх віленчанак"
от Tatsiana Babich - Friday, 21 April 2017, 02:29
 

22 красавіка у межах агульнабеларускага Фэста экскурсаводаў-2017 адбудзецца бясплатная экскурсія "Па сцяжынах беларускіх віленчанак". Гід - студэнтка праграмы культарная спадчына і турызм Юлія Батура.
У экскурсіі вылучаны яскравыя жаночыя постаці ў прасторы беларускай Вільні. Яны зрабілі важны ўнёсак не толькі ў нацыянальнае адраджэнне, але і ў развіццё горада ды ўзнікненне першых беларускіх жаночых рухаў. Яны былі і будуць натхняючымі прыкладамі жанчын, якія ведалі сваю справу і змагаліся не толькі за свае правы, але за правы іншых. 

Пачатак экскурсіі ў 15.00, збор каля помніка В. Кудзірку (праспект Гедыміна, 16). Працягласць - каля 1,5 гадзіны.