Новости

Дыскусійны клуб “Размаўляйма па-беларуску”

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Дыскусійны клуб “Размаўляйма па-беларуску”
от Tatsiana Babich - Tuesday, 16 May 2017, 02:56
 

Паважаныя студэнты, а таксама выкладчыкі i ўсе, каму цікава беларуская мова!

Запрашаем Вас на арганізацыйную сустрэчу дыскусійнага клуба “Размаўляйма па-беларуску”, якая адбудзецца ў сераду (17 траўня).

Сустракаемся ў кавярні навучальнага корпуса ў 15 гадзін (пасля чаго зможам перамясціцца ў аўдыторыю). Падчас сустрэчы мы пазнаёмімся з планам працы клуба i будзем гатовыя адказаць на вашы пытанні, а ўсе зацікаўленыя змогуць выказаць свае прапановы наконт нашай дзейнасці.

Кантактная асоба: shafranovich.katsiaryna@student.ehu.lt

Да сустрэчы ў сераду!