Новости

Камандная гульня-віктарына «Старонкі беларускай спадчыны»

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Камандная гульня-віктарына «Старонкі беларускай спадчыны»
от Tatsiana Babich - Thursday, 25 October 2012, 11:42
 

Паважаныя студэнты і абітурыенты ЕГУ!

Запрашаем Вас да ўдзелу ў каманднай гульні-віктарыне «Старонкі беларускай спадчыны», якая адбудзецца 29 кастрычніка ў 19:00 у рэстаране «Marceliukes Kletis».

Вас чакаюць розныя цікавыя заданні на тэму гісторыі, культуры і традыцый Беларусі. Вы атрымаеце магчымасць не толькі прадэманстраваць свае веды, але і выдатна правесці час у кампаніі добрых сяброў у нефармальнай атмасферы.

Пераможцаў чакаюць падарункі!

Усе студэнты ЕГУ атрымаюць 30% зніжкі на ежу і напоі.

Для ўдзелу ў гульні трэба даслаць заяўку да 28 кастрычніка ўключна на пошту kuchynski.dzianis.12@student.ehu.lt.

У заяўцы пазначце:
1. Імя, прозвішча.
2. Курс, спецыяльнасць (калі ёсць).
3. Кантактныя тэлефоны і электронны адрас.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Па любых пытаннях звяртайцеся да Дзяніса Кучынскага: kuchynski.dzianis.12@student.ehu.lt, http://vk.com/denny_kuchinsky, http://www.facebook.com/denny.kuchinsky