Новости

Канцэрт Паліны Рэспублікі з гуртом

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Канцэрт Паліны Рэспублікі з гуртом
от Tatsiana Babich - Friday, 7 December 2012, 11:24
 

15 снежня (субота) у 19:00 у рэстарацыі «Marceliukes Kletis» (Tuskulėnų gatvė 35) у межах праекта «Санта-Клаўс завітаў у горад» адбудзецца дабрачынны канцэрт Паліны Рэспублікі з гуртом.

Кошт квітка – 5 літаў. Квіткі можна набыць пры ўваходзе ў рэстарацыю непасрэдна перад канцэртам. Колькасць месцаў абмежаваная!

Папярэдне можна запісацца па пошце kuchynski.dzianis.12@student.ehu.lt ці па тэлефоне +37067015297. Усе сродкі будуць накіраваныя ў Дом сацыяльнай апекі дзяцей Антакальскага раёна г. Вільні.

Усе студэнты ЕГУ атрымаюць 30% зніжкі на ежу і напоі.

Канцэрт арганізаваны Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Домам Аб'яднанай Беларусі ў Вільні. Праект рэалізуецца пры падтрымцы LitPro.