Назва курса: Міфалагізацыя культурнай спадчыны Беларусі

Колькасць крэдытаў: 6

Мэты і задачы курса

  1. Прадставіць асноўныя паняційныя катэгорыі прадмета, сфарміраваць разуменне асноўных паняццяў у сферы аховы і інтэрпрэтацыі; даць першачарговае разуменне аб прадмеце і аб’екце музеефікацыі.
  2. Пазнаёміць магістрантаў з формамі і перадумовамі музеефікацыі, тэарэтычнымі падмуркамі існавання ўнікальных гістарычных тэрыторый, сфераю арганізацыі і штодзённага існавання комплексных унікальных гістарычных тэрыторый (гісторыка-культурных кластэраў) як ў свеце, так і ў Беларусі.
  3. Прадставіць слухачам юрыдычныя і эканамічныя падмуркі дзейнасці ў азначанай галіне, іх унутраную структуру, прасачыць шляхі фарміравання і сучасны стан.
  4. Пазнаёміць магістрантаў з тыпалогіяй існуючых у свеце музеяў і музеефікаваных комплексаў і з вопытам працы і тыпалагічнымі адрозненнямі беларускіх музеяў і гістарычных мясцін.
  5. Сфарміраваць у магістрантаў уяўленне аб месцы музеефікаванай спадчыны (нацыянальных паркаў, музеяў-запаведнікаў і інш.) у жыцці грамадства, іх сацыяльных функцыях.
  6. Пазнаёміць магістрантаў з рэальнай сітуацыяй музеефікацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі: у тэрытарыяльным, храналагічным, тэматычным і тыпалагічным аспектах.
  7. Прааналізаваць магчымасці і абмежаванні як дзяржаўных структур, так і некамерцыйных недзяржаўных структур пры арганізацыі комплекснай аховы спадчыны, стварэнні комплексных музейных устаноў і іх штодзённым кіраванні.
  8. Навучыць аналізаваць рэальныя гісторыка-культурныя, архітэктурныя, эканамічныя сітуацыі, рабіць высновы і заключэнні з прапанаваных тэкстаў.

Чакаемыя вынікі

У выніку праходжання курса магістранты павінныя скласці агульнае ўяўленне пра музеефікацыю культурнай спадчыны Беларусі, прадэманстраваць здольнасць усталёўваць сувязі паміж тэарэтычнымі ведамі і канкрэтнымі сацыяльнымі практыкамі, а таксама выкарыстоўваць атрыманыя веды для аналізу канкрэтнага кантэксту і выпрацоўкі ўласных праектаў музеефікацыі альбо паляпшэння існуючых стратэгіяў музеефікацыі. Апрача таго, магістранты мусяць прадэманстраваць навыкі  крытычнага мыслення, аргументаванага адстойвання сваёй пазіцыі ў межах дыскусіяў (працы на форуме).

Назвы вучэбных тэмаў (модуляў):

  • Модуль 1. Асноўныя паняцці курса.
  • Модуль 2. Унікальныя гістарычныя тэрыторыі ў свеце: тэорыя, гісторыя, прыклады.
  • Модуль 3. Унікальныя гістарычныя тэрыторыі ў Беларусі. Гісторыя, юрыдычныя  падмуркі, сучасны стан на прыкладзе гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”.
  • Модуль 4. Унікальныя гістарычныя тэрыторыі ў Беларусі – этнакультурны каркас краіны. Гісторыка-культурныя кластэры. Музейныя атамы, малекулы.
  • Модуль 5. Музейная прэзентацыя беларускіх гістарычных мясцін (тэрыторый), персаналій, эпох.
  • Модуль 6. Прэзентацыя ўласных / групавых праектаў музеефікацыі.

МОВА ВЫКЛАДАННЯ: беларуская. Некаторая частка матэрыялаў будзе прадстаўленая на рускай альбо англійскай мове.

Фармат працы ў курсе

Віртуальная арыентацыя, знаёмства, засваенне матэрыялаў, выкананне заданняў, праверка, камунікацыя – адбываецца праз Сістэму дыстанцыйнага навучання “МУДЛ”.

Аўдыторныя заняткі, выніковыя заняткі, ліквідацыя запазычанасцяў – у Вільні. Даты правядзення віленскіх сустрэч могуць быць рухомыя.

Прадугледжваецца  выязны занятак ў гісторыка-культурным музеи-запаведніку “Заслаўе” (Беларусь)

Магістранты ў любы час могуць звярнуцца з пытаннямі і праблемамі датычна курса да выкладчыка, выкарыстоўваючы опцыю "Абмен паведамленнямі" ў Мудл, а таксама Мудл-форум (“Пытанні і праблемы. Агульнакурсавыя абвесткі і інфармацыя).

Па асобных тэматычных блоках курса будуць арганізоўвацца форумы і чаты як для зносін з выкладчыкам (вырашэнне ўзніклых пытанняў па тэме), так і для камунікацыі паміж студэнтамі (абмен меркаваннямі па праблемах, якія закранаюцца ў рамках курса).

Магістранты маюць права самастойна  адкрываць тэмы для дыскусій у форуме. Актыўны ўдзел у студэнцкім форуме будзе ўлічвацца пры выстаўленні выніковай адзнакі па курсе.

Курс разлічаны на 12 тыдняў:

  • з іх першы тыдзень – аўдыторныя заняткі ў Вільні
  • 2-11 тыдні – праца ў дыстанцыйным рэжыме:
  • 2-4 тыдні– праца ў дыстанцыйным рэжыме. Замацаванне засвоенага на лекцыях Вочны выязны семінар у гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”.
  • 5-9 – далейшае азнаямленне з тэмай. Праца ў дыстанцыйным рэжыме.
  • 10-11 тыдзень – падрыхтоўка выніковых праектаў, кансультацыі з выкладчыкам. Таксама тыдзень прызначаны для дасылання працаў тымі студэнтамі, хто не паспеў здаць іх у тэрмін.
  • 12 тыдзень – вочны заезд – выніковыя заняткі. Тыдзень прызначаны для абароны выніковых праектаў, завяршэння курса і падвядзення вынікаў, а таксама для ацэньвання курса студэнтамі (будуць прапанаваныя адмысловыя апытальнікі).

Чакаемы ад магістранта мінімальны час, які мусіць выдаткоўвацца на працу ў курсе ў сістэме Moodle:  10 (астранамічных) гадзін на тыдзень.

Пералік кантрольных мерапрыемстваў курса

  • Эсэ
  • Он-лайн заняткі
  • Выніковы праект

Статус курса: курс абавязковы для праграмы “Гістарычная і культурная спадчына”