Збор дадзеных для кнігі ўспамінаў пра айца Аляксандра Надсана

Збор дадзеных для кнігі ўспамінаў пра айца Аляксандра Надсана

от Nadzeya Khrapavitskaja -
Количество ответов: 0

Паважаная супольнасць ЕГУ,

Заклікаем вас далучыцца да збору дадзеных для кнігі ўспамінаў пра айца Аляксандра Надсана. Кніга рыхтуецца да стагоддзя з дня нараджэння айца Надсана — духоўнага лідара беларускай дыяспары і ганаровага доктара ЕГУ.

Над укладаннем кнігі зараз працуе доктар Уладзіслаў Іваноў разам са Скарынаўскай бібліятэкай у Лондане.

Калі ласка, дасылайце свае ўспаміны, інфармацыю, прыгодкі аб сустрэчах і ліставаннях з айцом Надсанам Уладзіславу Іванову на электронны адрас vitsba@yahoo.fr альбо на паштовы адрас Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане: Francis Skaryna Belarusian Library, 37 Holden Rd, London N12 8HS United Kingdom.  

Больш інфармацыі можна знайсці на старонцы Радыё Свабода.

всего слов - 95