Назва курсу: Палітычная сацыялёгія
Колькасьць крэдытаў: 6 ECTS
Працягласьць курсу: 14 тыдняў
Патрабаваньні да ўдзелу ў курсе: курс разьлічаны на гуманітараў. Пажадана, каб слухачы і слухачкі валодалі базавымі ведамі па паліталёгіі і сацыялёгіі. Вельмі важна, каб удзельнікі праграмы строга прытрымліваліся патрабаваньняў, што датычыцца тэрмінаў выкананьня і здачы заданьняў, а таксама ўдзелу ў сэмінарах.
Мэта курсу:
- Курс прымеркаваны азнаёміць студэнтаў з асновамі палітычнай сацыялёгіі як неадымнай часткі палітычнай навукі, даць уяўленьне аб спэцыфіцы сацыялягічных падыходаў да аналізу палітычнага, палітычных фэномэнаў.
- Таксама курс мусіць дапамагчы студэнтам разьвіць дасьледчыя навыкі шляхам вывучэньня тэарэтычных канцэптаў і мэтадаў, якімі карыстаецца даденая дысцыпліна з мэтай аналізу канкрэтных палітычных актораў, інстытутаў, зьяваў, працэсаў і адносінаў
Задачы курсу:
- раскрыць узаеміны « палітычнай сацыялёгіі» і «палітычнай навукі»;
- вызначыць спэцыфіку «палітычнай сацыялёгіі»;
- даць студэнтам уяўленьне аб сутнасным зьмесьце сучасных палітычных, сацыяльных і эканамічных зьяваў; прадэманстраваць будаваны характара сацыяльнай сфэры, існых у ёй аб'ектаў, суб'ектаў і тэндэнцыяў;
- прадэманстраваць будаваны характара сацыяльнай сфэры, існых у ёй аб'ектаў, суб'ектаў і тэндэнцыяў.
Чаканыя вынікі:
напрыканцы курсу студэнты павінны ўмець аналізаваць сацыяльна-палітычную рэчаіснасьць, асэнсоўваць дзейныя суб'екты, існыя аб'екты і фэномэны палітычнай рэчаіснасьці.
Праграма курсу складаецца з наступных тэмаў:
1. Палітычная сацыялёгія як частка палітычнай навукі. Гісторыя дысцыпліны.
2. Мэтадалягічныя падыходы і мэтады аналізу палітычнай сацыялёгіі.
3. Сацыяльная сістэма грамадзтва: сацыяльная стратыфікацыя, палітычная структура і інстытуты.
4. Палітычная культура і палітычная сацыялізацыя. Палітычныя паводзіны і сьвядомасьць.
5. Cацыялёгія палітычнай улады.
6. Суб'екты палітычнай сфэры. Грамадзкія рухі як палітычныя актары.
Мова выкладаньня: беларуская
Фармат працы ў курсе:
1. Лекцыя (уступная): уступная, азнаямляльная лекцыя,
2. Сэмінар (фінальны), скіраваны на фармаваньне навыкаў аналізу праблематыкі курсу. Аўдыторны сэмінар адбудзецца на заключнай сэсыі (узімку).
3. Анлайн-заняткі.
Колькасьць і кшталты кантрольных працаў: адна праца – эсэ (выконваем у два этапы).
Фінальная адзнака па курсе вылічваецца па наступнай схеме:
Пісьмовыя заданьня (эсэ, адказы) – 40%;
Актыўнасьць у сэмінарах і падчас аўдыторных стрэчаў – 30%;
Іспыт – 30%.
Статус: курс: абавязковы для палітолягаў-эканамістаў 3-га году працяглай формы навучаньня.