Назва курсу: Палітычная сацыялёгія

Колькасьць крэдытаў:  6 ECTS

Працягласьць курсу: 14 тыдняў

Патрабаваньні да ўдзелу ў курсе:  курс разьлічаны на гуманітараў. Пажадана, каб слухачы і слухачкі валодалі базавымі ведамі па паліталёгіі і сацыялёгіі. Вельмі важна, каб удзельнікі праграмы строга прытрымліваліся патрабаваньняў, што датычыцца тэрмінаў выкананьня і здачы заданьняў, а таксама ўдзелу ў сэмінарах.

Мэта курсу:
-
Курс прымеркаваны азнаёміць студэнтаў з асновамі палітычнай сацыялёгіі як неадымнай часткі палітычнай навукі, даць уяўленьне аб спэцыфіцы сацыялягічных падыходаў да аналізу палітычнага, палітычных фэномэнаў.
-
Таксама курс мусіць дапамагчы студэнтам разьвіць дасьледчыя навыкі шляхам вывучэньня тэарэтычных канцэптаў і мэтадаў, якімі карыстаецца даденая дысцыпліна з мэтай аналізу канкрэтных палітычных актораў, інстытутаў, зьяваў, працэсаў і адносінаў

Задачы курсу:
- раскрыць узаеміны « палітычнай
сацыялёгіі» і «палітычнай навукі»;
-
вызначыць спэцыфіку «палітычнай сацыялёгіі»;
- даць студэнтам уяўленьне аб сутнасным зьмесьце сучасных палітычных, сацыяльных і эканамічных
зьяваў; прадэманстраваць будаваны характара сацыяльнай сфэры, існых у ёй аб'ектаў, суб'ектаў і тэндэнцыяў;
-
прадэманстраваць будаваны характара сацыяльнай сфэры, існых у ёй аб'ектаў, суб'ектаў і тэндэнцыяў.

Чаканыя вынікі:
напрыканцы курсу студэнты павінны ўмець аналізаваць сацыяльна-палітычную рэчаіснасьць, асэнсоўваць  дзейныя суб'екты, існыя аб'екты і фэномэны палітычнай рэчаіснасьці.

Праграма курсу складаецца з наступных тэмаў:
1.
Палітычная сацыялёгія як частка палітычнай навукі. Гісторыя дысцыпліны.
2.
Мэтадалягічныя падыходы і мэтады аналізу палітычнай сацыялёгіі.
3.
Сацыяльная сістэма грамадзтва: сацыяльная стратыфікацыя, палітычная структура і інстытуты.
4.
Палітычная культура і палітычная сацыялізацыя. Палітычныя паводзіны і сьвядомасьць.
5. C
ацыялёгія палітычнай улады.
6. Суб'екты палітычнай сфэры. Грамадзкія рухі як палітычныя актары.

Мова выкладаньня: беларуская

Фармат працы ў курсе:
1. Лекцыя (уступная): уступная, азнаямляльная лекцыя,
2. Сэмінар (фінальны), скіраваны на фармаваньне навыкаў аналізу праблематыкі курсу. Аўдыторны сэмінар адбудзецца на заключнай сэсыі (узімку).
3. Анлайн-заняткі.
Колькасьць і кшталты кантрольных працаў: адна праца – эсэ (выконваем у два этапы).
Фінальная адзнака па курсе вылічваецца па наступнай схеме:

Пісьмовыя заданьня
(эсэ, адказы) – 40%;
Актыўнасьць у сэмінарах і падчас аўдыторных стрэчаў – 30%;

Іспыт
– 30%.

    Статус: курс: абавязковы для палітолягаў-эканамістаў 3-га году працяглай формы навучаньня.