Назва курсу: Палітычныя ідэалёгіі
Колькасьць крэдытаў: 4 ECTS
Працягласьць курсу: 10 тыдняў
Патрабаваньні да ўдзелу ў курсе: базавая гуманітарная адукацыя
Мэта курсу: азнаёміць студэнтаў з асноўнымі сучаснымі ідэалёгіямі, зь іх культурна-гістарычнымі каранямі, раскрыць іх сувязь з сацыяльна-палітычнай практыкай, з інтарэсамі і патрэбамі сацыяльных суполак, выявіць нутраную лёгіку пабудовы палітычных ідэалёгіяў, матывы і рухавыя сілы іх эвалюцыі, мэханізм і характар іх узаемадзеяньня ў сацыяльна-палітычнай прасторы.
Задачы курсу:
– вызначыць спэцыфіку «сучаснай палітычнай ідэалёгіі»; ейнае месца і ў сыстэме «палітычнай сьвядомасьці»;
– раскрыць узаеміны «сучаснай палітычнай ідэалёгіі» і «палітычнай навукі»;
– даць студэнтам уяўленьне аб сутнасным зьмесьце сучасных палітычных, сацыяльных і эканамічных ідэалёгіяў, іх станаўленьні ў гістарыянай пэрспэктыве, спэцыфіцы іх праяўленьня ў розных рэгіёнах і краінах сучаснага сьвету;
– ахарактаразаваць спэцыфіку палітычна-ідэалягічнага «ландшафту» сучаснасьці, раскрыць ролю і пэрспэктывы палітычных ідэалёгіяў у спэцыфічных умовах сацыяльна-палітычнага разьвіцьця пачатку 21-га ст.;
– паказаць сувязь зьместу палітычных ідэалёгіяў з сацыяльна-клясавымі, сацыяльна-групавымі інтарэсамі і патрэбамі;
– раскрыць значэньне палітычных ідэалёгіяў (і іх барацьбы) для функцыянаваньня і разьвіцьця сучаснага сусьветнага і беларускага сацыяльнага жыцья.
Чаканыя вынікі: Па завяршэньні курсу студэнты павінны:
– мець разгорнутае ўяўленьне аб тыпалягізацыі, сутнасных уласьцівасьцях і формах канкрэтна-гістарычнага функцыянаваньня асноўных палітычных ідэалёгіяў – як у сьвеце, так і ў Беларусі; ведаць іх тэарэтычныя вытокі і сацыяльна-палітычныя перадумовы, імёны і канцэпцыі іх набольш вядомых тэарэтыкаў і тэарэтыцаў.;
– бачыць сувязь палітычных ідэалёгіяў з палітычнымі рухамі, з дзейнасьцю палітычных партыяў і арганізацыяў, з інтарэсамі сацыяльных групаў, клясаў;
– уяўляць шматвобразныя формы ўлыву палітычных ідэалёгіяў на эвалюцыю сацыяльнага жыцьця, умець прагназаваць прынцыповы кірунак разьвіцьця палітычных падзеяў.
Праграма курсу складаецца з наступных тэмаў:
1. Уводзіны ў дысцыпліну. Ідэалёгіі: гісторыя і сучаснасьць
2. Ідэалёгіі ў гісторыі палітычнай думкі і сучаснай палітыкі
3. Кансэрватызм. Кшталты кансэрватызму
4. Лібэралізм. Кшталты лібэралізму
5. Сацыялізм. Сацыял-дэмакратыя. Камунізм. Эўракамунізм
6. Нацыяналізм
7. Анархізм
8. Фэмінізмы
9. ЛГБТК-ідэалёгіі
10. Экалягізм
Мова выкладаньня: беларуская
Фармат працы ў курсе:
1. Лекцыя (уступная): уступная, азнаямляльная лекцыя,
2. Сэмінар (фінальны), скіраваны на фармаваньне навыкаў аналізу праблематыкі курсу. Аўдыторны сэмінар адбудзецца на заключнай сэсыі (узімку).
3. Анлайн-заняткі (усяго 8).
Колькасьць і кшталты кантрольных працаў: адна праца – эсэ.
Фінальная адзнака па курсе вылічваецца па наступнай схеме:
– удзел і выкананьне заданьняў у анлайн-занятках (40 %)
– эсэ (40 %);
– іспыт (20 %).
Статус: курс: абавязковы для палітолягаў-эканамістаў 2-га году працяглай формы навучаньня