
Грамадзянскі ўдзел і сацыяльныя рухі (МА)
| 
 Аб'ём (ECTS крэдыты)  | 
 6  | 
| 
 Тып дысцыпліны  | 
 Абавязковы  | 
| 
 Сэмэстар выкладаньня  | 
 1  | 
Спэцкурс «Грамадзянскі ўдзел і сацыяльныя рухі» чытаецца ў працяг курсу «Тэорыі дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці», каб замацаваць набытыя веды і эфэктыўней зразумець зьяву грамадзянскага ўдзелу, вядомага ў г.зв. «пашырнай» дэмакратыі. Да ўсяго курс прапануе разглядаць зьяву ў зьвязцы з іншым клясычным паняткам дэмакратыі – сацыяльнымі рухамі (у тым ліку новымі сацыяльнымі рухамі). Зрэшты, іншае важнае актуальнае вымярэньне курсу месьціцца ва ўключэньні ў аналіз кантэксту лічбавай дэмакратыі і разьвіцьця такой зьявы, як CivicTech. Для аўтарытырнай Беларусі тэма грамадзянскага ўдзелу і сацыяльных рухаў у клясычным разуменьні актуальна ў меншай ступені, аднак з улікам лічбавага вымярэньня набывае важнасьць і актуальнасьць. Таксама курс ахоплівае такія тэмы, як грамадзянская непакорнасьць і актывізм – ключавыя фэномэны  для разуменьня сучаснай лёгікі разьвіцьця ўдзелу і сацыяльных рухаў.
Першапачатковыя патрабаваньні да студэнтаў:
- інтарэс да сацыяльных навукаў;
 - базавыя веды сацыяльнай і палітычнай тэорыі;
 - інтарэс да грамадзянскага ўдзелу і сацыяльных рухаў;
 - уменьне працаваць у дыстанцыйных курсах.
 
Мэты курсу:
- скласьці ў магістрантаў уяўленьне пра асноўныя тэарэтычныя падыходы, аўтараў-ак тэорыяў грамадзянскага ўдзелу і сацыяльных рухаў, а таксама пра асноўныя тэарэтычныя і практычныя мадэлі грамадзянскага ўдзелу;
 - даць уяўленьне пра асноўныя зьмястоўныя этапы станаўленьня і разьвіцьця тэорыяў грамадзянскага ўдзелу і сацыяльных рухаў, а таксама пра асноўныя дэбаты па дадзенай тэме.
 
Сувязі паміж вынікамі праграмы, вынікамі прадмэту, мэтадамі навучаньня і мэтадамі ацэньваньня дасягненьня вынікаў
| 
 №  | 
 Вынікі навучаньня ў праграме 
  | 
 Вынікі навучаньня ў курсе 
  | 
 Мэтады навучаньня 
  | 
 Мэтады ацэньваньня вынікаў навучаньня ў курсе  | 
| 
 1  | 
 Веды і іх ужытак: 
 Веданьне сутнасьці працэсаў палітычнай трасфармацыі, праблемаў і супярэчнасьцяў, мадэляў дэмакратычнага транзыту, дэмакратызацыі; 
 Веданьне магчымасьцяў і формаў удзелу публічных арганізацыяў, групаў інтарэсу і грамадзянаў ў у працэсе публічнай палітыкі.  | 
 - Засваеньне магістрантамі-ткамі асноўных паняткаў тэорыяў грамадзянскага ўдзелу і сацыяльных рухаў; - Веданьне асноўных тэарэтычных падыходаў і аўтараў-ак тэорыяў грамадзянскага ўдзелу і сацыяльных рухаў, а таксама асноўных тэарэтычных мадэляў грамадзянскага ўдзелу; - Фармаваньне ў магістрантаў-так уяўленьняў аб сучасных тэорыях грамадзянскага ўдзелу ў зьвязцы з дзейнасьцю сацыяльных рухаў, у тым ліку новых сацыяльных рухаў (у тым ліку ў лічбавую эпоху); - Веданьне асноўных зьмястоўных этапаў станаўленьня і разьвіцьця тэорыяў грамадзянскага ўдзелу і сацыяльных рухаў, а таксама дэбатаў па дадзенай тэме.  | 
 Лекцыі, сэмінары, анлайн-заняткі  | 
 Дыскусіі, пісьмовыя заданьні, іспыт  | 
| 
 2  | 
 Спэцыяльныя ўменьні: Уменьне аналізаваць ролю публічнага сэктару і публічнай палітыкі, праграмаў сацыяльнага разьвіцьця, дынамікі публічнай палітыкі ў Заходняй і Ўсходняй Эўропе на аснове палітычных, эканамічных, этычных і інш. крытэраў.  | 
 - Фармаваньне ў магістрантаў-ак уяўленьня пра сучасныя тэорыі грамадзянскага ўдзелу і сацыяльных рухаў і новыя практыкі функцыянаваньня “пашыранай” дэмакратыі ў 21 ст. 
 
 
  | 
 Лекцыі, сэмінары, анлайн-заняткі  | 
 Дыскусіі, пісьмовыя заданьні, іспыт  | 
| 
 3  | 
 Індывідуальныя ўменьні: Уменьне крытычнага думаньня і прафэсійнага разьвіцьця ўласных кампэтэнцыяў; 
 Уменьне забесьпячэньня эфэктыўнасьці грамадзянскага ўдзелу ў вырашэньні грамадзкіх праблемаў.  | 
 - Набыцьцё уменьня аналізу новых і спэцыфічных зьяваў дэмакратыі – як грамадзянскага ўдзелу (і ягоных шматлікіх праяваў) на прыкладзе краінаў ЭЗ, а таксама на прыкладзе дзейнасьці беларускай калядэмакратычнай апазыцыі; - Набыцьцё уменьня аналізу палітычнай сытуацыі і ўжываньня тэарэтычных ведаў для разьвіцьця дэмакратычнай культуру Беларусі; - Спрыяньне фармаваньню ў магістрантаў-ак дэмакратычных перакананьняў і каштоўнасьцяў, установае актыўнай грамадзянскай пазыцыі.  | 
 Лекцыі, сэмінары, анлайн-заняткі, прэзэнтацыя  | 
 Дыскусіі, пісьмовыя заданьні, іспыт  | 
Тэматыка курсу:
- Грамадзянскі ўдзел у час клясычных сацыяльных рухаў: паняткі, мадэлі. Тыпы і этапы грамадзянскага ўдзелу.
 - CivicTech: грамадзянскі ўдзел у лічбавую эпоху.
 - Грамадзянскі ўдзел у прыняцьці рашэньня (на прыкладзе краінаў ЭЗ).
 - Грамадзянскі ўдзел, сацыяльныя рухі за аўтарытарызмам: прыклад Беларусі.
 - Грамадзянская непакорнасьць (акцыянізм, пэрформанс і іншыя праявы).
 
Разьмеркаваньне нагрузкі:
32 г. – кантактныя гадзіны контактные часы (лекцыі, сэмінары, анлайн-заняткі);
128 г. – самастойная праца.
Формы і мэтады ацэньваньня студэнцкіх дасягненьняў
Пісьмовыя заданьні:
Заданьне 1. Уласны праект грамадзянскага ўдзелу – распрацаваць праект эфэктыўнага грамадзянскага ўдзелу ва ўмовах недэмакратыі. Іншыя ўдакладненьні гл. у мудал-прасторы курсу.
Заданьне 2. Эсэ па тэме «Грамадзянскае непадпарадкаваньне» (4-5 старонак). Іншыя ўдакладненьні гл. у мудал-прасторы курсу.
Структура ацэньваньня:
- удзел у сэмінарах – 15 %;
 - удзел у анлайн-занятках – 15%;
 - пісьмовыя заданьні – 50%;
 - іспыт– 20%.
 
Асноўная літаратура:
- Amenta, E., Neal C., Chiarello E., and Yang Su (2010). "The Political Consequences of Social Movements", Annual Review of Sociology. 36: 287-307. 2010, http://www.socsci.uci.edu/~ea3/Amentaetal.ars.2010.pdf
 - Arnstein, Sherry R. (1969), A Ladder of Citizens Participation, JAIP, 35 (4), pp. 216-224, http://lithgow-schmidt.dk/sherry-arnstein/ladder-ofcitizen-participation.html
 - Dahl, R. A. (2008). On democracy. Yale university press.
 - Ekman J., Amnå E. (2012), Political participation and civic engagement: towards a new typology, Human Affairs 22, 283–300, http://oru.diva-portal.org/smash/get/diva2:517176/FULLTEXT01
 - Geraint., Parry (1972). Participation in politics. Anderson, Bryce. Manchester: Manchester University Press [Totowa, N.J.] Roman and Littlefield, https://archive.org/details/participationinp00gera/page/n7
 - Gerodimos R. (2004), Social Movements and Online Civic Engagement, 2nd International Conference 'Imaging Social Movements', 1 - 3 July 2004, Edge Hill College, file:///C:/Users/EHU/Desktop/gerodimos_04.pdf
 - Freeman L. K. (2009), Closing the Gap in Deliberative Democracy: The Importance of Communication in the Post-Deliberative Process, Simon Fraser University, Burnaby, BC, https://web.archive.org/web/20120621211947/http://www.lukefreeman.com.au/papers/closing-the-gap-in-deliberative-democracy-the-importance-of-communication-in-the-post-deliberative-process/
 - Mandarano, L. (2011), "Building Social Capital in the Digital Age of Civic Engagement". Journal of Planning Literature, https://www.researchgate.net/publication/256548552_Building_Social_Capital_in_the_Digital_Age_of_Civic_Engagement
 - Mossberger K., Tolbertm Caroline J. (2008), Digital Citizenship – The Internet, Society, and Participation, The MIT Press, https://books.google.lt/books?id=LgJw8U9Z0w0C&pg=PR7&dq=civic+engagement+technology&redir_esc=y&hl=lt#v=onepage&q=civic%20engagement%20technology&f=false
 - Гражданское участие в процессе принятия решений, Обзор стандартов и практик в государствах-членах Совета Европы, Подготовлено Европейским Центром Некоммерческого Права (Ивана Розенцвейгова и Ваня Скорич, при поддержке Ханны Асипович) под управлением Катерины Хадзи-Мицевой, Исполнительного Директора, Страсбург, 2016, http://www.icnl.org/research/resources/ngogovcoop/Civil-participation-in-decision-making-processes_An-Overview-of-Standards-and-Practices-in-CoE-Member-States_Rus.pdf
 - Нёвё Э. (2010), Сацыялогія сацыяльных рухаў / пер. з францускай мовы У. Іванова.- Мінск : Прапілеі, 2010. - 150 с.
 
Название курса: Сравнительная публичная политика
Количество кредитов: 6 ECTS
Продолжительность курса: 8 недель
Требования для участия в курсе: Для успешного усвоения курса студенты должны уметь оперировать основными понятиями и концепциями политической и социальной теории, пройти курс «Процесс публичной политики». Студенты должны владеть английским языком на уровне понимания специализированных текстов.
Цель: на основе компаративного подхода предоставить системное представление об основных понятиях, категориях и концепциях публичной политики и государственного управления, обучить использовать изученный теоретический инструментарий для анализа современного политического процесса.
Ожидаемые результаты. По итогам изучения курса студенты будут:
– знать основные понятия, концепции и подходы публичной политики и государственного управления;
– уметь критически анализировать и творчески интерпретировать предложенные тексты и базовые концепции;
– уметь использовать изученный теоретический инструментарий для анализа современного политического процесса и дальнейших самостоятельных научных исследований.
Программа курса включает следующие темы:
1. Основные понятия, категории и концепции публичной политики и государственного управления
2. Понятие и принципы государственного управления
3. Классические концепции управления и бюрократии
4. Реформы «нового публичного менеджмента»
5. Системы государственного управления в странах Запада
6. Влияние глобализации на локальные политики
7. От government к governance: управление с участием граждан
8. Публичная политика в постсоветских странах
Языки преподавания: русский, белорусский.
Формат работы в курсе:
Минимально ожидаемое от студента время, затрачиваемое на работу в курсе – 6-7 академических часов в неделю.
В курсе предполагается 2 контрольных мероприятия – написание письменной работы и итогового эссе. Кроме того, запланированы онлайн-занятия.
Формы контакта со студентами – электронная почта либо форум для консультаций с преподавателем.
Знания и результаты работы студентов оцениваются по накопительной модели оценки по следующим основаниям: 
40% - активность на семинарах, письменные работы, онлайн-занятия, 
30% - итоговое эссе по курсу, 
30% - устный экзамен.
Статус курса: обязательный курс для студентов магистерской программы «Публичная политика».