Назва курсу: Дасьледчы сэмінар
Колькасць крэдытаў: 6
Мэты і задачы:
- даць уяўленне пра базавыя паняцці курсу, такія, як "акадэмічны тэкст", "абзац", "мікраструктура абзаца", "макраструктура тэксту", "логіка выказвання" і інш.;
- даць уяўленне пра агульныя прынцыпы пабудовы, патрабаванні да складання і спецыфіку тлумачэння навуковага тэксту (навуковы артыкул, рэферат-рэзюмэ, эсэ, анатацыя, дысертацыя і інш.);
- навучыць навыкам самастойнага напісання і аналізу навуковага тэксту малой формы (эсэ, рэферат) і буйной формы (дысертацыя); прадставіць асноўныя клішэ і мадэлі падобных тэкставых структур;
- даць базавае ўяўленне пра спецыфіку чытання, аналізу і засваення "чужога" навуковага прадукту;
- прадставіць агульныя правілы вядзення навуковай дыскусіі;
- увесці ў практыку правілы афармлення акадэмічнага тэксту і навуковай бібліяграфіі, сварэння ўласнага архіва.
Чаканыя вынікі: Дадзены курс прызначаны для магістрантаў з мэтай забяспечыць іх небходнымі ведамі і ўменнямі для чытання і напісання кваліфікацыйных навуковых прац, палепшыць іх пісьмовыя навыкі, прадэманстраваць важнасць не толькі выніку пісьмовай працы, але і самога працэсу падрыхтоўкі і складання тэксту. У выніку слухачы навучацца правільна структураваць тэкст, бачыць сувязь формы і зместу, авалодаюць асновамі пабудовы "лагічнага слушнага выказвання", "доказнага і пераканаўчага выказвання". Курс арыентаваны на практычнае выкарыстанне слухачамі набытых тэарэтычных навыкаў аналітычнай працы з акадэмічным тэкстам. Па праходжанні курсу слухачы атрымаюць уяўленне пра метадалагічную базу стварэння "пісьмовага прадукту" як выніку правядзення сваіх навукова-практычных даследаванняў і інтэрпрэтацыі акадэмічнага тэксту.
Праграма курсу ўключае наступныя тэмы:
Уводзіны: Асноўныя паняцці і дэфініцыі курсу: "тэкст", "акадэмічны тэкст", "мікраструктура абзаца", "макраструктура тэксту", "логіка выказвання".
МОДУЛЬ 1: Базавыя характарыстыкі тэксту (тэма, ідэя, праблема, метад даследавання і г.д.):
Тэма 1: Асноўныя характарыстыкі акадэмічнага тэксту: тэма, ідэя, актуальнасць, прадмет, аб'ект даследавання. Прынцыпы фармулявання мэты і практычных задач даследавання.
Тэма 2: Метадалогія даследавання.
МОДУЛЬ 2. Прынцыпы аналізу, інтэрпрэтацыі і анатавання навуковага тэксту
Тэма 1. Анатацыя.
Тэма 2. Прынцыпы інтэрпрэтацыі навуковага тэксту.
МОДУЛЬ 3. Прынцыпы навуковага рэцэнзавання
Тэма 1. Навуковая рэцэнзія.
МОДУЛЬ 4. Прынцыпы напісання крытычнага эсэ
Тэма 1. Крытычнае эсэ.
МОДУЛЬ 5. Прынцыпы стварэння буйнога акадэмічнага жанру (магістарская дысертацыя). Форма. Структура. Бібліяграфія. Вусная прэзентыця.
Тэма 1. Фармальны бок акадэмічнага тэксту: прынцыпы структуравання і афармлення тэкстаў буйных навуковых жанраў (на прыкладзе магістарскай дысертацыі).
Тэма 2. Правілы цытавання. Правілы афармлення бібліяграфіі ў навуковым даследаванні
Тэма 3. Прынцыпы вядзення навуковай дыскусіі. Прынцыпы вуснай прэзентацыі і абароны працы.
Мова выкладання: беларуская
Фармат працы ў курсе:
На самастойную працу студэнта ў курсе адводзіцца 112 гадзін, што складае прыблізна па 14 гадзін самастойнай працы за 1 навучальны тыдзень, уключна час на вывучэнне матэрыялаў курсу, а таксама на падрыхтоўку і выкананне пісьмовых і праверачных заданняў;
Слухачам прапануецца выканаць 5 заданняў, з іх – 3 пісьмовыя заданні (анатацыя, рэцэнзія і эсэ), 2 – праверачныя заданні (у выглядзе калектыўных онлайнавых актыўнасцяў – Вікі, форум), на выкананне кожнага задання – 1 тыдзень, усе заданні ацэньваюцца па 10-бальнай сістэме, індывідуальна;
Веды і вынікі працы магістрантаў ацэньваюцца па назапашвальнай схеме паводле наступнай схемы:
- Удзел у онлайн актыўнасцях (праверачныя заданні) – 30 %
- Пісьмовыя заданні (3 заданні) – 35 %
- Экзамен – 35 %
Студэнтам забяспечваецца індывідуальны кантакт з кожным студэнтам у прасторы Moodle (адказы на пытанні ў форуме, чаце, на прыватныя паведамленні, каментары і праверка пісьмовых заданняў і інш.), камунікацыя праз электронную пошту.
Статус: курс абавязковы для студэнтаў магістарскай праграмы “Публічная палітыка”.