Паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ!
Напярэдадні Дзядоў і Дня ўсіх святых запрашаем вас на эксклюзіўную экскурсію-талаку па старых віленскіх могілках Росы, дзе пахаваныя славутыя беларускія нацыянальныя дзеячы, літаратары, святары, інтэлектуалы. Поўны спіс і мапу-схему вы можаце знайсці ў даведніку.
Дата і час: 31 кастрычніка (серада), 15:10.
Месца збору: галоўны ўваход у корпус ЕГУ, Савічаўс 17.
Працягласць экскурсіі-талакі: каля 2,5 - 3 гадзін.
Вашым гідам па некропалі будзе Кірыл Атаманчык, выпускнік ЕГУ, грамадскі дзяяч, знаўца беларускай Вільні, аўтар кніг “Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні”, “Беларускія старонкі Вільні”.
У праграму экскурсіі-талакі ўваходзіць ушанаванне памяці пахаваных, таму просім абавязкова узяць з сабой прынамсі па 2 лампадкі (знічкі, свечкі) ці кветкі.
Экскурсія мае камерны фармат, колькасць месцаў абмежаваная (не больш за 15 удзельнікаў), таму мы робім папярэднюю рэгістрацыю. Просім зацікаўленых запоўніць анлайн-форму на спасылцы. Запаўняючы форму, вы гарантуеце свой удзел у экскурсіі.
Просім паклапаціцца пра зручную вопратку і абутак, у адпаведнасці з непрадказальным восеньскім надвор'ем.
Чакаем!