Новости

Запрашаем на экскурсію-талаку на могілкі Росы 31 кастрычніка

 
Avatar Nadzeya Khrapavitskaja
Запрашаем на экскурсію-талаку на могілкі Росы 31 кастрычніка
par Nadzeya Khrapavitskaja, Wednesday 24 October 2018, 12:03
 

Паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ!

Напярэдадні Дзядоў і Дня ўсіх святых запрашаем вас на эксклюзіўную экскурсію-талаку па старых віленскіх могілках Росыдзе пахаваныя славутыя беларускія нацыянальныя дзеячы, літаратары, святары, інтэлектуалы. Поўны спіс і мапу-схему вы можаце знайсці ў даведніку.

Дата і час: 31 кастрычніка (серада), 15:10.

Месца збору: галоўны ўваход у корпус ЕГУ, Савічаўс 17.

Працягласць экскурсіі-талакі: каля 2,5 - 3 гадзін.

Вашым гідам па некропалі будзе Кірыл Атаманчык, выпускнік ЕГУ, грамадскі дзяяч, знаўца беларускай Вільні, аўтар кніг “Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні”, “Беларускія старонкі Вільні”.

У праграму экскурсіі-талакі ўваходзіць ушанаванне памяці пахаваных, таму просім абавязкова узяць з сабой прынамсі па 2 лампадкі (знічкі, свечкі) ці кветкі.

Экскурсія мае камерны фармат, колькасць месцаў абмежаваная (не больш за 15 удзельнікаў), таму мы робім папярэднюю рэгістрацыю. Просім зацікаўленых запоўніць анлайн-форму на спасылцы. Запаўняючы форму, вы гарантуеце свой удзел у экскурсіі.

Просім паклапаціцца пра зручную вопратку і абутак, у адпаведнасці з непрадказальным восеньскім надвор'ем.

Чакаем!