Запрашаем на публічныя лекцыі Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў

Запрашаем на публічныя лекцыі Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў

Nadzeya Khrapavitskaja -
Atsakymų skaičius: 0

Шаноўнае спадарства!

Маем гонар запрасіць вас на цыкл публічных лекцый, які будзе адбывацца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце са студзеня 2022 года.

Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Адна з задач універсітэта – падтрымка тых навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і за выказванне антывайсковай пазіцыі. Таксама ўніверсітэт намагаецца падтрымліваць і навукоўцаў з Украіны, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі расійскай вайсковай агрэсіі. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.

Распачнецца гэты цыкл 12 студзеня з лекцыі кандыдата сацыялагічных навук Аляксея Ластоўскага на тэму “Перакадзіраванне нацыі: падсумаванне Года гістарычнай памяці ў Беларусі”.

Усе лекцыі будуць пачынацца ў 18.00 і адбывацца ва аўдыторыі 110 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).

Таксама лекцыі будуць трансліравацца праз ZOOM, для рэгістрацыі на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.

Тэматычны расклад лекцый (могуць адбывацца невялікія змены):

12.01 – Аляксей Ластоўскі. Перакадзіраванне нацыі: падсумаванне Года гістарычнай памяці ў Беларусі

19.01 – Аліна Іваненка. Мясцовыя судовыя органы, адвакатура і натарыят у Рэйхкамісарыяце Україна і вайсковай зоне акупацыі (1941-1944 гг.)

26.01 – Наталля Супян. Супраціў у нацысцкай Германіі: шлях да аднаўлення і адкуплення

02.02 – Ілля Праснякоў. Акадэмічная свабода ва ўмовах палітызацыі: погляд з вебераўскай перспектывы

09.02 – Алег Малюгін. Калабарацыя і супраціў: акадэмік М.Н.Нікольскі ў акупаванам Мінску (1941-1943 гг.)

16.02 – Юрый Латыш. Палітыка памяці Украіны ва ўмовах расійскай агрэсіі

23.02 – Валерый Кананенка. Міжнародны прынцып права народа на самавызначэнне і кантынуітэт дзяржавы (на прыкладзе краін Балтыі, Беларусі, Украіны)

02.03 – Андрэй МастыкаБеларускі фактар у дзейнасці Ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні (1919-1939)

09.03 – Яўген Красулін. Легітымацыя царскай улады ў старажытных майя

16.03 – Наталля Ржэўская. Нацыянальная ідэнтычнасць у эпоху вайны. Эга нацыі

23.03 – Аляксандр Быстрык. “Беларускае пытанне” у мясцовай прэсе паміж дзвюма рэвалюцыямі 1917 г.

30.03 – Святлана Ліпатава. Сакральнае мастацтва на зломе эпохаў: рускі манументальны жывапіс эпохі Стэфана Яворскага

06.04 – Ала Шэндзерава. Сучасны расійскі пратэстны тэатр і новы акцыянізм

13.04 – Віктар Хруль.  Сакралізацыя вайны ў расійскіх СМІ

20.04 – Святлана Прышчанка. Плакат як інструмент палітычнай прапаганды

Žodžių: 318