ЛЕТНІ ДЭМАКРАТЫЧНЫ ЛАГЕР ЕГУ

ЛЕТНІ ДЭМАКРАТЫЧНЫ ЛАГЕР ЕГУ

EHU Moodle Admin -
Atsakymų skaičius: 0

Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў.

ЛЕТНІ ДЭМАКРАТЫЧНЫ ЛАГЕР ЕГУ

“Палітыка памяці і пагрозы дэмакратыі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе”

(1-10 верасня, Літва)

 Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'яўляе набор слухачоў для ўдзелу ў Летнім дэмакратычным лагеры, які пройдзе з 1 па 10 верасня ў турыстычна-рэкрэацыйным комплексе ў Вісагінасе.

Для ўдзелу запрашаюцца студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Літве і Польшчы (бакалаўрыят, магістратура, дактарантура).

Праграма лагера ўключае лекцыі і дыскусіі пра “бум памяці” ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы, маніпуляванне гістарычнымі тэмамі ў палітычных мэтах, праблемы фармавання нацыянальных наратываў, пошукі прымірэння і вырашэння гістарычных канфліктаў.

Сярод выкладчыкаў лагера – сацыёлаг Аляксей Ластоўскі (Беларусь - Літва), палітолаг Андрэй Казакевіч (Беларусь – Літва), гісторык Юрый Латыш (Украіна) і інш.

Калі вы хочаце развіць крытычнае мысленне і лідэрскія якасці, а таксама атрымаць новы вопыт навучання з выкарыстаннем інавацыйных інтэрактыўных інструментаў, тады запоўніце форму: https://forms.gle/tFboFXFS3944AEDi7

Рабочыя мовы лагера - беларуская і руская; праграма і навучальныя матэрыялы распрацоўваюцца на беларускай і англійскай мовах.

Удзел у лагеры бясплатны. Выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд ад месца сустрэчы ў Вільні пакрываюцца арганізатарамі. Арганізатары не ажыццяўляюць візавай падтрымкі. Таксама можа быць кампенсаваны праезд да Вільні аўтобусам ці цягніком.

Апошні тэрмін падачы запоўненых анкет - 5 жніўня 2023 года.

Мы звяжамся з кандыдатамі, адабранымі для ўдзелу ў лагеры, пасля 10 жніўня. Па любых пытаннях, калі ласка, пішыце кіраўніку лагера Аляксею Ластоўскаму па адрасе belarus_ukraine@ehu.lt

Žodžių: 221