Новости

Прэзентацыя і дыскусія «Грошы як культурны артэфакт: месца дызайну ў гісторыі» (18 снежня, Мінск)

Прэзентацыя і дыскусія «Грошы як культурны артэфакт: месца дызайну ў гісторыі» (18 снежня, Мінск)

by Natallia Leanovich -
Number of replies: 0

Запрашаем на адкрытую дыскусію «Грошы як культурны артэфакт: месца дызайну ў гісторыі».

У межах дыскусіі адбудзецца прэзентацыя манаграфіі дактаранткі ЕГУ Ксеніі Шталенковай «Грошы і ідэалогія: [R]эвалюцыя беларускасці цягам 100 гадоў», выдадзеная ў новай серыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «Opus Primum: Працы маладых даследчыкаў ЕГУ». Запрошаны эксперт – сябар Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза мастакоў, дацэнт Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Уладзімір Голубеў.

Пра кнігу:

Манаграфія прадстаўляе даследаванне візуальнага дызайну папяровых грошай, якія цыркулявалі на беларускіх тэрыторыях у 1917-2016 гг. Мэтай даследавання з’яўляецца спроба канцэптуалізаваць з дапамогай аналізу нацыянальных наратываў, выкарыстаных у дызайне банкнот, камунікатыўны патэнцыял грошай адлюстраваць ідэю беларускасці за апошнія 100 гадоў. Сярод асноўных пытанняў, якія разглядае аўтарка, можна адзначыць наступныя. Хто вызначае нацыянальныя наратывы, адлюстраванныя ў дызайне папяровых грошай? Як розныя выпускі грошай рэпрэзентуюць Беларусь? Якія нацыянальныя наратывы аказваюцца больш эфектыўнымі ў дызайне папяровых грошай? У кнізе прадстаўлены параўнальны аналіз беларускіх рублёў з грашыма Літвы, Украіны, Польшчы і Расіі. Кніга будзе цікавай як спецыялістам у галіне дызайну, гісторыі і візуальных даследаванняў, так і шырокай аўдыторыі.

Мерапрыемства адбудзецца 18 снежня, а 18:30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А). Уваход вольны.

Імпрэза ажыццёўлена пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў».



203 words

Attachment Shtalenkova_18Dec_horizontal_UPD2.jpg