Новости

Прэзентацыя даклада «Крым: Разбіваючы сцяну маўчання» (20 лютага 10:00)

Прэзентацыя даклада «Крым: Разбіваючы сцяну маўчання» (20 лютага 10:00)

от Maksimas Milta -
Number of replies: 0

У сераду, 20 лютага а 10 гадзіне ў Беларускім Доме правоў чалавека ім. Б.Звозскава (вул. Латака 3, Вільня) адбудзецца прэзентацыя дакладу міжнароднай місіі Дамоў правоў чалавека, якая наведала Крым.

20 лютага 2019 год
а спаўняецца пяць гадоў ад пачатку ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі ва Украіне. Менавіта 20 лютага 2014 года, у дзень самага вялікага кровапраліцця на Еўрамайдане ў Кіеве, расійскія войскі пачалі акупацыю Крыма. На паўвостраве з'явіліся грузавікі без нумароў і ўзброеныя вайскоўцы РФ без апазнавальных знакаў.

За пяць гадоў акупацыі Крым ператварыўся ў «шэрую зону» - тэрыторыю, да якой не могуць атрымаць доступ міжнародныя арганізацыі з мандатам па абароне правоў чалавека (ААН, АБСЕ, Савет Еўропы). Генеральная Асамблея ААН прыняла некалькі рэзалюцый з заклікам да належнага і бесперашкоднага доступу на акупаваны паўвостраў, але з году ў год «сцяна» вакол Крыма становіцца ўсё вышэй.
У сувязі з вострай неабходнасцю міжнароднай прысутнасці ў Крыме ў верасні 2018 года місія з прадстаўнікоў трох Дамоў правоў чалавека - Азербайджана, Беларусі і Украіны - наведала акупаваны паўвостраў і змагла сабраць інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ад саміх крымчан. У фокусе ўвагі місіі былі праблемы свабоды выказвання меркавання, свабоды сходаў і асацыяцый, а таксама становішча праваабаронцаў. У ходзе прэзентацыі будзе прадстаўлена справаздача місіі і абмеркавана сітуацыя з правамі чалавека ў Крыме.


Удзельнікі:

  • Таццяна Пячончык, кіраўнік Цэнтра інфармацыі па правах чалавека (Украіна)
  • Кірыл Якімаў, член місіі ў Крыме, прадстаўнік Адукацыйнага Дома правоў чалавека (Чарнігаў, Украіна);
  • Алег Мацкевіч, член місіі ў Крыме, прадстаўнік Беларускага Дома правоў чалавека імя Б.Звозскава;
  • Мэцью Джоунс, супрацоўнік па міжнароднай адвакацыі Фонда Дамоў правоў чалавека (Жэнева)

Мадэратар - Таццяна Равяка, член місіі ў Крыме, прадстаўнік Беларускага Дома правоў чалавека імя Б.Звозскава;

Да ўдзелу ў прэзентацыі запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, няўрадавых арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый.

Мовы мерапрыемства: руская, з сінхронным перакладам на англійскую.

Пацвердзіць свой удзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па эл. пошце: 
events.belarus@humanrightshouse.org