Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ запрашаюцца далучыцца да пешай нядзельнай вандроўкі па ўнікальных крыявідах Вільні, якая адбудзецца 24 сакавіка.
Месца выхада: навучальны корпус ЕГУ (вул. Савічаўс 17). Пачатак а 9 гадзіне, працягласць у прасторы 13-15 км, працягласць па часе 3,5-4 гадзіны.
За гэты час удзельнікі здолеюць пераадолець/пабачыць:
- правае узбярэжжа рэчкі Вілія;
- фрагмент «Каралеўскі яблык» скультурнай кампазіцыі пад Жырмунскім мостам;
- былыя віленскія рэзідэнцыі\офісы ЕГУ і першы кампус;
- мемарыяльны дубок Валерыя Лабко;
- Кальварыйскі парк з Крыжаўздвіжанскім касцелам (18-е ст.);
- каталіцкі кляштар з Троіцкім саборам (18-е ст.);
- Вяркайскі парк з сядзібаю эпохі класіцызма (19-е ст).
З сабою варта мець зручнае адзенне і абутак. Вандроўка
адбудзецца пры любым надвор’і. Вяртанне рэйсавым аўтобусам.
Добры настрой і куфаль гарбаты/кавы/піва ў Вярку паркасе гарантую.
праф. Аляксандр Калбаска,
вандраўнік са стажам.