Шаноўныя калегі, выкладчыкі і студэнты,
Запрашаю вас далучацца да пешай нядзельнай восеньскай вандроўкі па ўнікальных мясцінах Павіленскага парка, якая адбудзецца 21 кастрычніка 2018 года.
- Месца выхаду і вяртання – кампус ЕГУ, Савічаўс 17,
- старт а 10 гадзіне,
- працягласць у прасторы – 12-13 км,
- працягласць па часе – 2,5–3 гадзіны.
За гэты час здолеем пабачыць:
- унікальны геалагічны помнік ледавіковага перыяду,
- курган-крэпасць Пучкоры,
- паганскія капішчы,
- сонечны гадзіннік,
- забаўляльна-харчавальны комплекс Бельмонтас.
З сабою мець зручнае адзенне і абутак. Вандроўка адбудзецца пры любым надвор’і.
Добры настрой і куфаль гарбаты/кавы/піва ў Бельмонтасе гарантую.
Аляксандр Калбаска,
вандраўнік са стажам