Запрашаем у вандроўку па ўнікальных мясцінах Павіленскага парка

Запрашаем у вандроўку па ўнікальных мясцінах Павіленскага парка

by Nadzeya Khrapavitskaja -
Number of replies: 0

Шаноўныя калегі, выкладчыкі і студэнты,  

Запрашаю вас далучацца да пешай нядзельнай восеньскай вандроўкі па ўнікальных мясцінах Павіленскага парка, якая  адбудзецца 21 кастрычніка 2018 года.

  • Месца выхаду і вяртання – кампус ЕГУ, Савічаўс 17,   
  • старт а 10 гадзіне,   
  • працягласць у прасторы – 12-13 км, 
  • працягласць па  часе 2,5–3 гадзіны.

За гэты час здолеем пабачыць:

  • унікальны геалагічны помнік ледавіковага перыяду,
  • курган-крэпасць Пучкоры, 
  • паганскія капішчы, 
  • сонечны гадзіннік,
  • забаўляльна-харчавальны комплекс Бельмонтас.

З сабою мець зручнае адзенне і абутак. Вандроўка адбудзецца пры любым надвор’і. 

Добры настрой і куфаль гарбаты/кавы/піва ў Бельмонтасе гарантую.

Аляксандр Калбаска, 

вандраўнік са стажам

91 words

Attachment IMG_1757.jpeg