Новости

Запрашаем у вандроўку па ўзбярэжжы рэк Вільні і Нярыса, парках Вінгіс і Калну

 
Picture of Nadzeya Khrapavitskaja
Запрашаем у вандроўку па ўзбярэжжы рэк Вільні і Нярыса, парках Вінгіс і Калну
by Nadzeya Khrapavitskaja - Monday, 12 November 2018, 5:04 PM
 

Шаноўныя калегі, выкладчыкі і студэнты,

запрашаю вас далучыцца да пешай восеньскай нядзельнай вандроўкі па ўнікальных краявідах Вільні, якая адбудзецца 18 лістапада 2018 года.

  • месца выхаду і вяртання - кампус ЕГУ, Савічаўс 17,   
  • старт а 10-й гадзіне,
  • працягласць у прасторы - 13-15 км, 
  • працягласць па часе - 3,5 – 4 гадзіны.

За гэты час здолеем пераадолець/пабачыць:

  • Kalnų parkas з гарою Трох крыжоў, помнікам Гаспару Бекешу;
  • помнік тром братам Вілейшам;
  • краявіды ўзбярэжжа рэчак Вільні і Нярыса (Віліі);
  • 7 мастоў і іх канструктыўна-мастацкае вырашэнне;
  • парк Вінгіс;
  • і іншыя цікавосткі.

З сабою мець зручнае адзенне і абутак. Вандроўка адбудзецца пры любым надвор’і. 

Добры настрой і куфаль карбаты/кавы/піва ў парку Вінгіс гарантую.

Аляксандр Калбаска, 

вандраўнік са стажам