Шаноўныя калегі, выкладчыкі і студэнты,
запрашаю вас далучыцца да пешай восеньскай нядзельнай вандроўкі па ўнікальных краявідах Вільні, якая адбудзецца 18 лістапада 2018 года.
- месца выхаду і вяртання - кампус ЕГУ, Савічаўс 17,
- старт а 10-й гадзіне,
- працягласць у прасторы - 13-15 км,
- працягласць па часе - 3,5 – 4 гадзіны.
За гэты час здолеем пераадолець/пабачыць:
- Kalnų parkas з гарою Трох крыжоў, помнікам Гаспару Бекешу;
- помнік тром братам Вілейшам;
- краявіды ўзбярэжжа рэчак Вільні і Нярыса (Віліі);
- 7 мастоў і іх канструктыўна-мастацкае вырашэнне;
- парк Вінгіс;
- і іншыя цікавосткі.
З сабою мець зручнае адзенне і абутак. Вандроўка адбудзецца пры любым надвор’і.
Добры настрой і куфаль карбаты/кавы/піва ў парку Вінгіс гарантую.
Аляксандр Калбаска,
вандраўнік са стажам