Цэнтр беларускiх і рэгіянальных даследванняў прапануе для студэнтаў цыкл лекцыяў.

Цэнтр беларускiх і рэгіянальных даследванняў прапануе для студэнтаў цыкл лекцыяў.

by support.moodle@ ehu.lt -
Number of replies: 0

 

Хто першым засяліў Амерыку? Што амерыканскія індэйцы дапамаглі зразумець эўрапейскім
інтэлектуалам XVI стагоддзя? Дзе з’явіліся першыя муміі? Чаму індэйцам не давалі спакою
ўласныя галовы? Хто і чаму будаваў піраміды і рабіў гіганцкія выявы ў пустэльні? Адкуль у
старажытным горадзе магіла “астранаўта”? Навошта індэйцам мая быў патрэбен дакладны
каляндар? Дзе і калі ў Новым Свеце існавала першая сацыялістычная імперыя? “Канец свету-
2012” – што гэта было? Дзе ў сучаснай Амерыцы жывуць дзеці Сонца, і дзе людзі спрабуюць
будаваць жыццё на падмурку “ідэялёгіі старажытных мая”? Як старажытная спадчына пагражае
сучасным дзяржаўным межам?


Атрымаць на гэтыя ды іншыя пытанні можна будзе ў рамках цыклу лекцыяў:


ЦЫВІЛІЗАЦЫІ СТАРАЖЫТНАЙ АМЕРЫКІ: СВЕТ, ЯКІ НЕ СКОНЧЫЎСЯ


Цыкл складаецца з 6 лекцыяў разлічаных на студэнтаў ўсіх курсаў і праграм, якiя цікавяцца
старажытнай і сучаснай Амерыкай. Працягласць кожнай лекцыі – гадзіна, пасля чаго можна
задаць пытанні і падыскутаваць з лектарам.
Лекцыі будуць праходзiць па панядзелках і серадах з 8 па 24 красавіка
Пачатак лекцыяў – 18.30
Наведванне – вольнае.
Адрас Karolina (Sausio 13-osios g. 2)
Магчыма і анлайн падлучэнне.
Лекцыі чытае кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.

Рэгiстрацыя https://forms.gle/8BJbh4EG78u2z5UY8 да 04.04

177 words