Новости

Увага: конкурс на стварэньне беларускага адпаведніка слову Wi-Fi

 
 
Изображение пользователя Tatsiana Babich
Увага: конкурс на стварэньне беларускага адпаведніка слову Wi-Fi
от Tatsiana Babich - Tuesday, 21 March 2017, 08:11
 

У зьвязку з сьвяткаваньнем 500-годзьдзя першага друкаванага тэксту па-беларуску Дэпартамэнт сацыяльных і палітычных навук далучаецца да важнай гадавіны і абвяшчае творчы мовазнаўчы конкурс.

Падзея важная ня толькі ў разрэзе тэхналягчіным – пераход да друку, – але і ў разрэзе гуманістычным, гуманітарным, таксама моўным. Варта нагадаць, што Ф. Скарына быў ня толькі першадрукаром, але мовазнаўцам, перакладнікам, мілосьнікам навукі і стваральнікам новых словаў (напрыклад, прадстаяцельніца, сьвяціца і пад.).

Такім парадкам, конкурс ахоплівае моўную сфэру. Прапануйма пагуляцца вам з словам і стварыць беларускі адпаведнік барбарызму Wi-Fi (творчыя і сьмелыя прапановы вітаюцца!)

Конкурс працягнецца да 30.04.2017

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе студэнты і выкладнікі ЭГУ. Просьба свае словы-прапановы дасылаць з пазнакай (моўны конкурс) на эл. пошту: uladzislau.ivanou@ehu.lt альбо прыносьце іх у 218 каб.